Я.Драздовічу

Спытаўся Бог аднойчы валацугу,
той “Трокі і валокі абыйшоў”,
Не меў нічога, не прыйшоў нікуды:
“Што, чалавеча, у жыцці знайшоў?”
Бадзяўся па зямлі – “кутка” свайго не меў,
Дзе прыдзецца – там спаў, з чужое ласкі еў,
Усё жыццё ішоў і, зрэшты, лёг
на мяккі пыл дарог…
“Што бачыў добрага?” – спытаўся Бог.
Апёршыся на кій, з усмешкай чалавек
Крэатару сказаў: “Нябесны бачыў бег!
На Месяцы – людзей і дрэвы, гарады…
у марах, Божа мой, я адлятаў туды!
Платонаў бачыў Цырк і Артаполіс строгі,
у Гарадольскай пушчы паабхадзіў дарогі!
Стадолішча, Пунькі і Гараватка –
гасціннай для майстра была любая хатка!
Наіўных мрояў дываны я землякам дарыў
і Дзісенскай, сваёй зямлі, рамантыку адкрыў!
У савецкіх “шышак,” мімаходзь, ствараў праблемы,
і напісаў
“Гармонію плянетаў Сонечнай сістэмы”!
Што добрага было, а што благога,
Сам ведаеш, як кажуць землякі:
“Усё – ад Бога!”


© Лена Гайдамович, Дом Поэта, 05.09.2020
Свидетельство о публикации: M-RG № 973771377

Добавить рецензию

Защитный код
Обновить

Дом Поэта в соцсетях

vk32 f api i inst tt ya you telegram